Грамадзкае аб’яднаньне беларусаў Швэцыі

Беларусам Швецыі 10 год!

10 лістапада па адрасе Nobels väg 10, KI Campus Solna, 14.00!

З нагоды 10-годдзя нашай арганізацыі, мы запрашаем чальцоў і сяброў арганізацыі на святкаванне ў нядзелю 10 лістапада. Мы робім адкрытае мерапрыемства для ўсіх беларусаў Швецыі і іх сяброў і сямей з дзецьмі.

Міні-кірмаш беларускай кнігі і беларускай касметыкі, мінгл, дэскусія і неверагодныя яскравыя эмоцыі ад выступу гурта PAWA.

Беларусы Швецыі адзначылі 10-годдзе!

Беларусы Швецыі адзначылі 10-годдзе! 10га лістапада наша арганізацыя адзначыла сваё 10-годдзе! Святкаванне стала самым маштабным мерапрыемствам арганізацыі. Свята пачалося з прэзентацыі кнігі Алесі Башарымавай, якая вядомая сваімі перакладамі паэзіі Дана Андэрсана, Эдыт Сёдэргран, Тумаса Транстромера, аповесцяў Тувэ Янсан пра мумітроляў, шэрагу шведскіх кніг-карцінак ды народных казак. Пісьменнік Павал Галушка прэзентаваў свой “Шведскі Дзённік”. Павал – чалец Саюза пісьменнікаў Швецыі і міжнароднага ПЭН-клуба. Кнігі аўтара знаходзяцца ў фондах публічных бібліятэк Беларусі,

Sveriges Belarusier manifesterar mot UD:s användning av bregreppet "vitryss" på Mynttorget i Stockholm.

Беларусы Швецыі пікетавалі супраць назвы «Беларасія» разам з расейскім мядзьведзем

Беларуская дыяспара ў Швецыі патрабуе ад шведскага МЗС перастаць называць іх суайчыннікаў “беларасійцамі” і зрабіць новую шведскую назву Беларусі адзінай.

15 кастрычніка згуртаванне беларускай дыяспары ў Швецыі “Sveriges Belarusier” зладзіла ў цэнтры Стакгольму пікет. На ім беларусы заклікалі новага міністра замежных справаў Анн Ліндэ (Ann Linde) канчаткова скасаваць з афіцыйнага ўжытку назву Беларусі “Vitryssland”. Удзельнікі трымалі плакаты са слоганамі кшталту “Мы – не белыя расейцы”, “Ты – не белафін, я – не беларасеец”, “Гэта не мы прысвоілі (Бела)Крым” і “Гэта не мы абралі (Бела)Пуціна”. Адзін з удзельнікаў быў апрануты ў белага мядзьведзя з шыльдай “Белы расейскі (не беларасейскі) мядзьведзь” і абураўся тым, што яго блытаюць з беларусамі.

"Belarus", ej "Vitryssland"

Беларусы Швецыі ладзяць пікет супраць назвы «Беларасія»

Беларуская дыяспара ў Швецыі патрабуе ад шведскага МЗС перастаць называць іх суайчыннікаў “беларасійцамі” і зрабіць новую шведскую назву Беларусі адзінай.

15 кастрычніка згуртаванне беларускай дыяспары ў Швецыі “Sveriges Belarusier” плануе зладзіць у цэнтры Стакгольму пікет, на якім будзе заклікаць новага міністра замежных справаў Анн Ліндэ (Ann Linde) канчаткова скасаваць з афіцыйнага ўжытку назву Беларусі “Vitryssland”.

Пратакол з паседжання Рады 10 верасня

Пратакол з паседжання Рады 10 верасня На чарговым паседжанні Рады Беларусаў Швецыі былі абмеркаваныя пытанні камунікацыі з чальцамі арганізацыі, працягу працы над зменай імя нашай краіны ў Швецыі, а таксама святкавання 10-годдзя арганізацыі. У пачатку лета Беларусы Швецыі перадалі зварот новаму міністру міжнароднай падтрымкі, Петэру Эрыксану, з заклікам змяніць афіцыйную назву нашай краіны ў Швецыі з Vitryssland на Belarus. Не гледзячы на пацверджанне аб тым, што МЗС Швецыі рыхтуе адказ,

Kupalle 2019 i Stockholm

Kupalle 2019: Belarusisk och Ukrainsk Midsommar i Stockholm

Den 6:de juli firade vi vår traditionella Midsommar (Kupalle) som brukar ske två veckor efter den svenska Midsommaren. Firandet organiserades av Sveriges Belarusier och Unga Ukrainare i Sverige med stödet från Eastern Partnership Network Forum Syd och Studiefördbundet Bilda. Den formella delen besöktes av runt 30 personer som fick sjunga, dansa och äta traditionell mat, samt lyssna på live music från musiker som kom från Belarus och Ukraina. Den andra

Ліст у МЗС Швецыі

1 ліпеня Беларусы Швецыі перадалі ліст міністру міжнароднай падтрымкі у Швецыі Петэру Эрыксану. Тэмай звароту стала пытанне назвы краіны на шведскай мове Vitryssland (белая расія), якое дагэтуль выкарыстоўваецца большасцю афіцыйных актораў, у справаводстве і грамадстве. Мы лічым, што ўжыванне Vitryssland павінна пачынацца са змены назвы краіны на Belarus у дакументах МЗС. Нас падтрымалі каля 40 арганізацый і іншых асобаў. МЗС Швецыі пацвердзілі, што атрымалі ліст, і мы з нецярпеннем чакаем

Новы склад рады Беларусаў Швецыі

30га сакавіка 2019 года адбыўся чарговы штогадовы сход Беларусаў Швецыі, на якім была абраная новая рада арганізацыі. Рашэннем прысутных было абрана 7 новых чальцоў рады.

19 траўня 2018 г. Дадатковы штогадовы з’езд Беларусаў Швецыі

Сябры! Згуртаванне Беларусы Швецыі запрашае на дадатковы Штогадовы Сход 2018. Сход адбудзецца ў суботу, 19 траўня 2018, пачатак а 17:00. Інфармацыя пра месца правядзення сходу будзе апублікаваная пазней. Пытанні, якія будуць вырашацца падчас сходу: 1) Зацвярджэнне змен у статут, прынятых падчас штогадовага сходу ў сакавіку гэтага года, згодна з якімі старшыня ці скарбнік маюць права самастойна і незалежна адзін ад аднаго падпісваць дакументы ад імя арганізацыі. 2) Зацвярджэнне сяброўскага ўнёску.

Пратакол штогадовага з’езду 2018 (на швецкай мове)

2018_03_11 – Protokoll från Årsmöte 2018 2018_03_11 – Protokollsutdrag – Firmatecknare Revisionsberättelse 2017 Balansrapport 2017

© 2019 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.