Беларусы Швецыі пікетавалі супраць назвы «Беларасія» разам з расейскім мядзьведзем

Беларуская дыяспара ў Швецыі патрабуе ад шведскага МЗС перастаць называць іх суайчыннікаў “беларасійцамі” і зрабіць новую шведскую назву Беларусі адзінай.

15 кастрычніка згуртаванне беларускай дыяспары ў Швецыі “Sveriges Belarusier” зладзіла ў цэнтры Стакгольму пікет. На ім беларусы заклікалі новага міністра замежных справаў Анн Ліндэ (Ann Linde) канчаткова скасаваць з афіцыйнага ўжытку назву Беларусі “Vitryssland”. Удзельнікі трымалі плакаты са слоганамі кшталту “Мы – не белыя расейцы”, “Ты – не белафін, я – не беларасеец”, “Гэта не мы прысвоілі (Бела)Крым” і “Гэта не мы абралі (Бела)Пуціна”. Адзін з удзельнікаў быў апрануты ў белага мядзьведзя з шыльдай “Белы расейскі (не беларасейскі) мядзьведзь” і абураўся тым, што яго блытаюць з беларусамі.

Па словах арганізатараў, з імі ўжо звязаўся афіцыйны прадстаўнік міністру замежных справаў, які запэўніў, што пытанне вынясена на павестку міністру.

“Мы хочам каб Ан Ліндэ ўявіла сабе, як гэта адчуваецца, калі цябе кожны дзень блытаюць з іншым народам і асацыююць цябе з краінай, у якой за апошні час склалася вельмі адмоўная рэпутацыя сярод шведаў. Магчыма тады яна паставіцца да нашага закліку больш сур’ёзна.” кажа Леся Руднік, старшыня рады Беларусаў Швецыі.

“Гэта нармальна, калі краіна на розных мовах называецца па-рознаму. Але калі ў назве закладзеная назва іншай сучаснай краіны, ды яшчэ вельмі праблемнай краіны, гэта – праблема.” кажа Міхаіл Сэндэр, былы дырэткар беларускай інтэрнэт-пляцоўкі “Куфар”.

Калі БССР (па-шведску “Vitryssland”) у 1991 годзе афіцыйна змяніла назву на “Беларусь”, гэтая змена аніяк не была зафіксаваная ў шведскай мове. Шведы працягвалі называць Беларусь “Vitryssland”, што ў наўпроставым перакладзе азначае “Беларасія”, а беларусаў – ”vitryssar” (“беларасійцы”). Пасля шматлікіх заклікаў беларускай дыяспары, Шведская Акадэмія пагадзілася ўнесці ў шведскі слоўнік новую назву для беларусаў – “belarusier”. Гэтую назву, разам з новай назвай краіны “Belarus” паступова пачалі выкарыстоўваць некаторыя шведскія СМІ і арганізацыі. Беларуская амбасада ў Швецыі таксама ўжывае толькі ”Belarus”. У 2015 годзе шведскі МЗС пагадзіўся ўнесці новую назву “Belarus” у афіцыйны спіс назваў краін, але ў дужках побач са старой.

Аб падзеі ў медыя:

10-годдзе БШ 2019 kupalle manifestation midsommar sveriges belarusier tradition unga ukrainare i sverige МЗС Швецыі беларусы швецыі новая рада паседжанне рады пратакол штогадовы сход

© 2019 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.