Беларусам Швецыі 10 год!

10 лістапада па адрасе
Nobels väg 10, KI Campus Solna, 14.00 !

З нагоды 10-годдзя нашай арганізацыі, мы запрашаем чальцоў і сяброў арганізацыі на святкаванне ў нядзелю 10 лістапада.

Мы робім адкрытае мерапрыемства для ўсіх беларусаў Швецыі і іх сяброў, ў тым ліку для сямей з дзецьмі — плануем так сама зрабіць невялікую дзяцячую секцыю.

Акрамя таго, падчас святкавання будзе працаваць міні-кірмаш беларускай кнігі і беларускай касметыкі. Таксама госці змогуць прыняць удзел у святочнай латэрэі.

Увага

Неверагодныя эмоцыі і яскравыя успаміны аб мерапрыестве нам нададуць спецыяльныя госці з Беларусі – гурта PAWA, які выступае ў жанры Folktronica, Folk-Medieval, folk-rock, medieval music.

Праграма ўключае:

  • Mінгл, фуршэт і міні-кірмаш
  • Дыскусію з спецыяльнымі гасцямі “Беларусы замяжой: хто яны?
  • Канцэрт гурта PAWA  (падрабязнасці https://www.facebook.com/events/873658933008418/)

Уваход вольны

але рэгістрацыя абавязковая не пазней за 6 лістапада, калі мы замаўляем ежу:

https://simplesignup.se/event/158497-sveriges-belarusier-fyller-10-aar
© 2019 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.