Расія і краіны ўсходняй Эўропы з’яўляюцца — непасрэднамі суседзямі Швэцыі і Эўразьвязу. Развіццё там уплывае на наша развіццё і бяспеку. Мы бачым гэта, між іншым, таксама і ў Беларусі.
Каб развіваць нашы адносіны з гэтымі краінамі (Расія і краіны ўсходняй Эўропы, пер.), грунтуючыся на розных абставінах, якія іх характарызуюць, трэба каб Швецыя мела доступ да ведаў і кампетэнцый пра Краіны. Гэтая кампетэнцыя павінна быць шырока прдэстаўлена ў грамадстве, як ў дзяржаўных установах, так і ўніверсітэтах і каледжах, грамадзянскай супольнасці, СМІ (і ў грамадскім абмеркаванні).
Ужо некалькі гадоў зразумела, што ўзрастае неабходнасць такога тыпу ведаў і кампетэнцый, што патрабуе рэгенерацыі аналітыкаў і экспертаў у Швецыі, а таксама веданне грамадства ў шырокім сэнсе і Расіі, і Усходняй Еўропы. Гэта (адсутнасць кампетэнцый і аналітыкаў, пер.) абмяжоўвае нашы магчымасці для развіцця супрацоўніцтва, але таксама стварае ўмовы для распаўсюджвання дэзінфармацыі і г.д.
Сёння ўрад прыняў рашэнне, што ў Інстытуце Знешняй Палітыкі павінен быць створаны цэнтр ведаў пра Расію і Усходнюю Еўропу. Гэты цэнтр ведаў падтрымае і ўмацуе сетку вышэй усіх шведскіх устаноў, якія ўжо працуюць над аналізам і даследаваннем Расіі і Усходняй Еўропы сёння. Цэнтр таксама будзе спрыяць розным спосабам у шырокія дэбаты грамадства, робячы даследаванні і аналіз даступнымі.
Цэнтр фінансуецца Міністэрства Замежных Спраў Швецыі, але будзе мець незалежную пазіцыю ад урада Швецыі. Гэта робіцца для таго, каб у дыялогу па развіцці рэгіёна быў незалежны гулец.
Мы ведаем, што цікавасць да Расіі і Усходняй Еўропы знаходзіцца ў шведскім грамадстве і з нецярпеннем чакаем гэтага цэнтра ведаў, які дапамагае ўмацаваць гэты інтарэс і прыводзіць да развітых адносін паміж нашымі краінамі, у тым ліку ў форме пашыраных прамежкавых кантактаў.
Абмеркаваць можна ў нашай ФБ суполцы