Tyvärr, den här sidan är inte tillgänglig på svenska

2020 год стаў асаблівым для беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Немагчымасць заставацца абыякавымі да таго, што адбываецца на радзіме, падштурхнула нашых суайчыннікаў і суайчынніц у замежжы аб’ядноўвацца і трымацца адзін аднаго. Не сталі выключэннем і Беларусы Швецыі. Так нашая арганізацыя пашыраецца яшчэ на чатыры рэгіёны:

Sveriges Belarusier I Värmland – Суполка беларусаў ў Вэрмландзе;

Sveriges Belarusier i Väst -– Суполка беларусаў у Заходняй Швецыі;

Sveriges Belarusier i Skåne – Суполка беларусаў ў Сконэ;

Sveriges Belarusier i Västerbotten – Суполка беларусаў у Вастэрботтане.

Па меркаванні Святаслава, аднаго з заснавальнікаў філіі ў Сконэ, стварэнне лакальных суполак паспрыяе больш эффектыўнай камунікацыі беларусаў, якія пражываюць у розных регіёнах Швецыі:

“Гэта і сустрэчы, і абмеркаванні паздей. Яскравы прыклад – каардынацыя маніфестаў салідарнасці з Беларуссю. Вельмі цяжка было шукаць інфармацыю і людзей ў Сконе праз каментары да івэнта, арганізаванага ў Стакгольме. І ўсе, хто былі на маніфестах у Мальмё, падтрымалі ідэю стварэння лакальнай філіі Беларусаў Швецыі.”

Кожная з філій з’яўляецца кантактнай платформай для беларусаў і беларусак, якія пражываюць у Швецыі, і мае на мэце абарону інтарэсаў беларускай этнічнай меншасці, захаванне мовы, культуры і ідэнтычнасці, а таксама спрыянне развіццю кантактаў паміж Швецыяй і Беларуссю.

Падтрымаць нас можна, стаўшы чальцом нашага аб’яднання. Зрабіць гэта можна тут.

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.

Lämna ett svar

Your email address will not be published.

Föreningen Sveriges Belarusier

Orgnr: 802449-2129, Kontonr: 5215-1086143 i SEB Bank, BankGiro 725-0616

Vi på Facebook och Twitter

Om du hittar ett stavfel eller ett faktiskt fel, berätta för oss genom att markera den här texten och klicka
Ctrl+Enter.

© 2020 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: