Беларусы Швецыі адзначылі 10-годдзе!

Беларусы Швецыі адзначылі 10-годдзе!

10га лістапада наша арганізацыя адзначыла сваё 10-годдзе! Святкаванне стала самым маштабным мерапрыемствам арганізацыі.

Прэзентацыі кніг на кірмашы таленавітых беларусаў

Свята пачалося з прэзентацыі кнігі Алесі Башарымавай, якая вядомая сваімі перакладамі паэзіі Дана Андэрсана, Эдыт Сёдэргран, Тумаса Транстромера, аповесцяў Тувэ Янсан пра мумітроляў, шэрагу шведскіх кніг-карцінак ды народных казак. Пісьменнік Павал Галушка прэзентаваў свой “Шведскі Дзённік”. Павал – чалец Саюза пісьменнікаў Швецыі і міжнароднага ПЭН-клуба. Кнігі аўтара знаходзяцца ў фондах публічных бібліятэк Беларусі, Украіны, Англіі, Францыі і Швецыі.

Кнігі, якія можна было набыць на кірмашы
Міхаіл Сэндэр – прэс-сакратар Беларусаў Швецыі, прэзентуе дзейнасць арганізацыі за 10 год

Падчас мінглу і дзяцячай праграмы наведвальнікі маглі таксама пазнаёміцца з фатографам Алексам Новакам, які нядаўна арганізаваў паспяховую выставу сваіх фота. Алекс – майстар студыйнай фатаграфіі, супрацоўнічае з вядучымі візажыстамі і дызайнерамі моды. Таксама на кірмашы таленавітых беларусаў можна было набыць беларускую касметыку.

Для дзяцей была арганізавана асобная праграма

Свята працягнулася прэзентацыяй дзейнасці арганізацыі за 10 год і дыскусіяй на тэму ідэнтычнасці беларусаў за мяжой. У дыскусіі прынялі ўдзел:

Леся Руднік – старшыня Беларусаў Швецыі, вітае гасцей

Алег Плашчынскі – суаснавальнік і data-аналітык у Formulate.
Васіль Навумаў – постддок даследчык у Упсальскім Інстытуце Расейскіх і Еўразійскіх даследванняў.
Lana Willebrand – экспертка па грамадзянскай супольнасці, адна з заснавальніц “Беларусаў Швецыі” у 2009.
Nadja Pobal Johansson – уладальніца кампаніі па найму нянь, суўладальніца кампаніі няней для сабак.

Дыскусія “Who we are? Belarusians abroad: reflecting on identity”

Дзякуючы спонсарам (праекту МОСТ, кампаніі Belstroj, і кампаніі Orangesoft) святочную атмасферу для нас стварыў беларускі музычны гурт PAWA, а таксама беларуска StandUp комік Ірына Прыходзька.

Гурт PAWA
Гурт ПАВА з гасцямі

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі шведскай улады і арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама пасол Беларусі ў Швецыі.

Нам удалося сабраць больш за 100 чалавек, пазітыўныя эмоцыі і на вечар стварыць сваю маленькую Беларусь замяжой.

Leave a Reply

Your email address will not be published.

© 2020 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.