Даверчая Грамата Святлане Ціханоўскай
Рада ГА “Беларусы Швецыі” публікуе даверчую грамату Святлане Ціханоўскай.
Грамадзкае аб’яднаньне беларусаў Швeцыі канстатуе, што Беларусь знаходзіцца ў стане палітычнага крызісу.
Мы бачым, што рашэнні і дзеянні, якія прымаюць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, парушаюць правы грамадзян і вядуць да росту беззаконня і гвалту ў краіне.
Мы прызнаем адзіным прыймальным і цывілізаваным спосабам разрашэння сітуацыі
перамовы паміж двума бакамі: прадстаўнікамі грамадства, якое пратэстуе, і прадстаўнікамі ўладных палітычных і сілавых структур.
Мы прызнаем у якасці адзінага легітымнага прадстаўніка пратэстуючага боку Каардынацыйную раду па вырашэнні палітычнага крызісу, якая створаная па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.
Мы выказваем Каардынацыйнай радзе поўны давер і дэлегуем права прадстаўляць нашыя інтарэсы ў перамовах з беларускімі ўладамі па выкананні патрабаванняў, якія замацаваныя ў Рэзалюцыі Каардынацыйнай рады ад 19 жніўня 2020 года:
- Спыненне гвалту, спыненне палітычнага пераследу з боку ўладаў і правядзенне расследавання таго, што адбылося, у адпаведнасці з заканадаўствам.
- Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, адмена незаконных судовых пастановаў, выплата кампенсацый усім пацярпелым.
- Прызнанне прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года несапраўднымі. Правядзенне новых выбараў паводле міжнародных стандартаў з новым складам усіх камісій па выбарах, уключаючы Цэнтральную камісію.
- Мы падтрымліваем рэзалюцыю Каардынацыйнай рады, якая сцвярджае, што адзіным спосабам пераадолення палітычнага крызісу з’яўляецца неадкладны пачатак перамоваў і выпрацоўка механізмаў для аднаўлення законнасці і правядзення новых выбараў. Ухіленне ад гэтых перамоваў ускладае на дзейную ўладу адказнасць за паглыбленне палітычнага і эканамічнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь.
Рада ГА Беларусы Швeцыі 12 верасня 2020 года, Стакгольм

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.