Пазачарговы сход Беларусаў Швецыі!
Сябры! Адзінае ў Швецыі афіцыйнае згуртаванне беларусаў і тых, хто цікавіцца Беларуссю запрашае на чарговы штогадовы сход.
Прычынай склікання пазатэрміновага сходу стала актыўнасць шматлікіх сяброў у дзейнасці арганізацыі, праз якую мы бачым неабходнасць даць магчымасць гэтым людзям увайсці ў раду БШ. Падчас сходу БШ будзе абраная новая Рада.
У гэтым годзе сход адбудзецца раней – 5 снежня. Новым фарматам для сходу таксама стане яго анлайн фармат. Спасылка на сустрэчу будзе дасланая за дзень да сходу, 4га снежня, у мерапрыемстве на Facebook (таму адразу пазначце “іду” па гэтай спасылцы).
Канчатковая праграма правядзення сходу за тыдзень да сходу на сайце арганізацыі і ў мерапрыемстве на Facebook.
Калі вы маеце жаданьне браць удзел у працы Рады ў наступным годзе, напішыце калі ласка паведамленьне на info@sverigesbelarusier.se не пазьней за 30 лістапада 2020 году.
Астатнія прапановы і пытаньні, якія вы жадаеце вынесьці на штогадовы сход, калі ласка, дасылайце на пошту.
Нагадваем, што права галасаваць, а таксама абірацца маюць толькі сябры арганізацыі, якія сплацілі ўнёскі за бягучы каляндарны год. Зрабіць гэта можна на наш банкаўскі рахунак тут. Памер унёска 100 крон.
Запрашаем!
If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.