Вышэйшы кіруючы орган суполкі “Беларусы Швецыі” – Рада. Дзеючая Рада была абраная на пазачарговым штогадовым сходзе 5 снежня 2020 года. Знаёмцеся!
Старшыня: Леся Руднік
Паходзіць з Гродна, жыве ў Швецыі з 2015 году. Дактарантка ўніверсітэта Карлстаду. Мае дзве магістарскія ступені: у паліталогіі і журналістыцы. Аналітык у Цэнтры Новым Ідэй. Старшыня Беларусаў Швецыі з 2019 году. Супрацоўнічае з беларускімі палітыкамі і займаецца актыўным прасоўваннем інтарэсаў Беларусі ў Швецыі.
Касір: Кацярына Васільева
Першапачаткова з Гродна, жыве у Стакгольме.
Асноўныя інтарэсы: спорт, падарожжа, міжнародныя адносіны і правы чалавека
Сябры Рады:
Дзмітрый Васерман
З Віцебску, у 1996-м скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. У студэнцкія гады займаўся стварэннем альтэрнатыўнай сістэмы распаўсюду газет Белорусская Деловая Газета, Імя, Свабода, Народная Воля, пасля таго як ім забаранілі распаўсюджвацца праз дзяржаўнага манапаліста Саюздрук.
Юлія Лапіцкі:
Вырасла ў Смаргоні, скончыла MДЛУ ў Менску, у Швецыі з 2002 году. Працавала ў беларускай службе Радыё Швецыя, была ў вытокаў арганізацыі “Беларусы Швецыі”. Зараз працуе ў дзяржаўнай установе Шведскі інстытут, дзе адказвае за камунікацыю Швецыі на рускай мове.
Марцін Нэдзісан:
Працуе эканамістам, з’’яўляецца сябрам рады Беларусаў Швецыі на працягу некалькіх год.
If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.