Сёння — Дзяды

Беларуская манэта «Дзяды»2 лістапада адзначаецца дзень памінаньня нябожчыкаў – Дзяды, калі ўспамінаюць усіх памерлых. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і  маліцца за памерлых.

У сучаснай Беларусі праваслаўныя адзначаюць Дзімітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада. Каталікі ўспамінаюць усіх памерлых 2 лістапада.

На Дзяды гатавалі рытуальныя стравы (7 і больш няцотных сьвяточных і абрадавых страваў). Абавязковымі былі куцьця, клёцкі, бліны, мяса, яечня. Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць. А пасьля вячэры са стала не прыбіралі — для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.

Leave a Reply

Your email address will not be published.

Грамадзкае аб’яднаньне беларусаў Швeцыі

Orgnr: 802449-2129, Kontonr: 5215-1086143 i SEB Bank, BankGiro 725-0616

Мы ў Facebook і Twitter

Калі вы выявілі арфаграфічную або фактычную памылку, паведаміце нам, выбраўшы гэты тэкст і націснуўшы
Ctrl+Enter.

© 2020 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: