Skrivet om Sverige:У Стакгольме адбыўся пікет у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі

Сярод выступоўцаў былі дэпутаты швэдзкага парлямэнту, прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Östgruppen.

Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла ў сваім выступе адзначыў, што арганізацыя асабліва падтрымлівае тых людзей у Беларусі, якія актыўна змагаюцца за дэмакратыю і за права беларускага народу абіраць сваіх палітычных прадстаўнікоў на свабодных выбарах.

Удзельнікі акцыі, апранутыя ў строі Дзеда Мароза, заляпілі сабе скотчам раты. Гэта мелася сымбалізаваць ціск на свабоду слова ў Беларусі.

Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published.

© 2020 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.