“Тут у Стакгольме адчуваецца больш свабоды”

Кароткія вынікі беларускага музычнага тыдню ў сталіцы Швецыі

Тыдзень з 1 па 8 траўня гэтага года можна з ўсімі правамі назваць выключальна насычаным беларускімі культурнымі падзеямі ў Швецыі. Суполка беларусаў удзельнічала і вітала ў Швецыі Зміцера Вайцюшкевіча і яго музыкаў. Мы былі таксама сведкамі некалькіх бліскучых канцэртаў – адзін з іх даў Зміцер 2 траўня ў Сёдра тэатэрн на Сёдермальме. Шэраг імпрэзаў у стакгольмскіх царкоўных храмах зрабіў таксама музычны хор Канкордыя пад кіраўніцтвам
Галіны Казіміроўскай. Сярод спяваючых у хоры можна было ўбачыць і Стэфана Эрыксана, пасла Швецыі ў Беларусі, якога селета мы раней, 14 красавіка, віталі таксама ўсей нашай суполкай.

…1 траўня мы чакалі Зміцера і яго каманду раніцай на яхце ў цэнтры Стакгольма. Бел-чырвона-белы сцяг быў далека бачны ў гэтую раніцу. Адвесці гасцей мы вырашылі на невялічкі, але вельмі прыгожы востраў, што ляжыць на стакгольмскім ахіпелагу – Логнроден. Раніца была даволі студзёнай, што дарэчы характэрна для гэтага часу ў Швецыі, але што нам зусім не перашкаджала.

Гэта была цудоўная сустрэча – мы размаўлялі пра ўсе, пілі розныя напоі, зрабілі смачнае мяса. Зміцер адкрыў на Лонгродэне купальны сэзон 2011!!!

Сама паездка абылася ў няпростыя для Беларусі часы (а калі яны для нашай краіны былі простыя)…Пасля сваей крывавай “перамогі” 19 студзеня Лукашэнка яшчэ больш паспрабаваў угнаць нацыю ў заняпад і вечную зіму страху. Але нашы суайчыннікі даказалі, што здаровыя каштоўнасці, вера ў жыцце і сапраўдны талент не магчыма перамагчы.

Песні пра Беларусь і беларускую душу віталі над Стакгольмам пераможна і моцна. Ні водны з канцэртаў не магчыма назваць адкрыта палітычным. Хутчэй, наадварот…І ў гэтым – падаецца – іх моца. Бо палітыкі робяць справу і зыходзяць, а народ і яго культура застаецца.

Не магчыма не адзначыць ролю Стэфана Эрыксана, галоўнага шведскага дыпламата ў Беларусі, у падтрымцы гэтых самых істотных скарбніцаў беларускай культуры. Яго цудоўная беларуская мова і асабісты ўдзел у хоры Галіны Казіміроўскай – сведка таго, што Стэфан не проста пасол і чыноўнік сваей краіны. Ен чалавек, які любіць Беларусь і робіць вялікую справу, каб наша мова і культура дайшла да Швецыі і атрымала тут свае прызнанне і пашану.

Якой падалася беларусам Швецыя? Брат Галіны Казіміроўскай Веніямін у маей гутарцы з ім даволі дакладна заўважыў розніцу, падкрэсліўшы: “тут у Стакгольме, які я асвоіў за тыдзень дастаткова добра, адчуваеш сябе больш свабодным”. Здаецца, што менавіта гэтае пачуцце і было галоўнай матывацыяй прыезду нашых землякоў і іх жадання адчыніць нам таямніцы свайго дзіўнага мастацтва. Паводле Стэфана Эрыксана, у прыватнасці хор Галіны Казіміроўскай
сваю паездку аплочваў за свае асабістыя грошы – ніякай фінансавай дапамогі!!! Здаецца, усе ў нашых беларускіх людзей сення есць – ім не хапае галоўнага – свабоды і волі для таго, каб ісці наперад і атрымліваць асабістае развіцце.

Такія звычайныя чалавечыя кантакты адчыняюць перспектыву і даюць магчымасці спадзявацца, што нашы стасункі са шведскім грамадствам будуць толькі пашырацца. З боку суполкі праца па паглыбленню такіх кантактаў будзе прадоўжана.

Юры Кажура
Старшыня Рады Беларусаў Швецыі


If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.

Leave a Reply

Your email address will not be published.

Грамадзкае аб’яднаньне беларусаў Швeцыі

Orgnr: 802449-2129, Kontonr: 5215-1086143 i SEB Bank, BankGiro 725-0616

Мы ў Facebook і Twitter

Калі вы выявілі арфаграфічную або фактычную памылку, паведаміце нам, выбраўшы гэты тэкст і націснуўшы
Ctrl+Enter.

© 2020 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: