Пасол Беларусі ў Швецыі выкліканы ў МЗС гэтай краіны

Пасол Беларусі ў Швецыі Андрэй Грынкевіч 23 чэрвеня выкліканы ў Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.

Як паведамляе сайт МЗС Швецыі, пасол выкліканы ў сувязі з інцыдэнтам са шведскім дыпламатам, якога праваахоўныя органы Беларусі спрабавалі затрымаць у Мінску вечарам 22 чэрвеня падчас акцыі маўклівага пратэсту.

У пасольстве Беларусі ў Стакгольме пацвердзілі факт запрашэння Грынкевіча ў шведскі МЗС, але ўдакладнілі, што сустрэча пакуль не адбылася.

У пасольстве Швецыі ў Мінску інцыдэнт са сваім супрацоўнікам не каментуюць. Паводле даных шведскай газеты Aftonbladet, супрацоўнікі беларускіх праваахоўных органаў спрабавалі затрымаць другога сакратара пасольства Швецыі Дэвіда Эмтэстама. Фатаграфія, на якой бачная спроба затрымання дыпламата, ужо абляцела ўвесь свет. Эмтэстама адпусцілі пасля таго, як ён прад’явіў свае дакументы.

Дэвід Эмтэстам цяпер фактычна кіруе пасольствам Швецыі ў Мінску, бо пасол Стэфан Эрыксан знаходзіцца ў адпачынку.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

RSS стужка каментароў да гэтага запісу. TrackBack URI

Leave a Reply