З Новым годам!

З надыходзячым Новым годам, шаноўныя беларусы Швецыі!

Літаральна некалькі гадзін аддзяляюць нас ад наступлення новага 2012 года. Яшчэ адзін год нашага жыцця застаецца гісторыяй.

Для беларускай суполкі ў Швецыі гэта быў другі год з моманту нараджэння. Метафарычна – параўнаючы нас з дзіцем – можна з упэўненасцю сказаць, што мы падняліся на ногі і пачалі хадзіць. Арганізацыя паказала, што рашэнне аб аб’яднанні не было выпадковай справай, і суполка даказала сваё права на існаванне.

Мы пачыналі 2011 год з разважанняў наконт чарговых прэзідэнтскіх выбараў на Беларусі, якія не прынеслі нашай краіне ніякіх паременаў. Больш за тое, многія беларусы, якія выказалі сваю нязгоду з вынікамі выбарчай кампаніі, падвергліся жорсткаму гвалту з боку беларускага рэжыму.

Увесь гэты год мы былі з Вамі, дарагія суайчыннікі, з тымі, хто меў і мае смеласць думаць інакшч, чым думае Лукашэка і яго каманда. Мы падтрымлівалі сем’і тых, хто апынуўся у турме КДБ пасля выбараў 19 снежня 2010. Па меры нашых магчымасцяў мы імкнуліся данесці да шведскіх уладаў і грамадскага супольніцтва нашу заклапочанасць і разуменне становішча на Беларусі.

Мы пашырылі нашы гарызонты ў мінулым годзе тым, што суполка арганізавала сустрэчу ў Стакгольме з нашымі знакамітымі суайчыннікамі Віктарам Шалкевічам, а таксама з Зміцерам Вайцюшкевічам і  з яго цудоўнай жонкай Галінай Казіміроўскай, рэгентам хора Канкордыя, і сынам Язэпам. Шчырае дзякуй за магчымасць такіх сустрэч шведскаму амбасадару на Беларусі Стэфану Эрыксану.

Сам амбасадар Стэфан Эрыксан быў таксама госцем суполкі ў красавіку гэта года. Гэта было наша першае знаемства з главой шведскай місіі на Беларусі, якое прайшло на яхце “Блінда” Гіема Касперскі. Напрацягу некалькіх гадзін мы размаўлялі, абменіваліся ўражаннямі адносна падзей на Беларусі. Мы таксама асабіста пачулі цудоўную беларускую мову, якой валодае спадар шведскі амбасадар.

На сустрэчы суполкі ў кастрычніку, прысвечанай нашаму 2-гадоваму юбілею, мы былі шчаслівыя ад таго, што наша Юля Канавалава нарадзіла цудоўную дачку, брата Вольгі Класкоўскай Сашу вызвалілі з турмы КДБ, а Таня Касперскі скончыла сваю дысертацыю. Пэўна, кожнаму з нас есць што адзначыць, сустракаючы 2012 год.

5 лістапада мы традыцыйна былі на могілках і ушанавалі памяць беларуса Васіля Лукашыка, які стаяў у высноваў першай суполкі беларусаў на шведскай зямлі.

Кожны з нас – сяброў суполкі – рабіў нешта добрае накарысць нашай краіны. Нехта зрабіў больш, нехта меньш. Хто колькі мог. Мы будзем рабіць гэта і ў наступным годзе. Мы будзем радавацца за ўсе перамогі беларусаў і хвалявацца за праблемы. Спадзяемся, што іх будзе менш, чым у 2011.

Са святам вас, дарагія беларусы, з Новым годам! Здароўя і моцы вам і шчаслівага года!

Юры Кажура, Сташыня Рады, Стакгольм, 31 снежня 2011 года.

RSS стужка каментароў да гэтага запісу. TrackBack URI

Leave a Reply