Пратакол сходу суполкі

Запрашэнне

(разасланае праз старонку суполкі ў Facebook і апублікаванае на сайце суполкі)

 

Беларусы Швецыі і сябры нашай суполкі!
Запрашаем усіх на сход з нагоды Дня нараджэння суполкі. Сустрэча будзе ўключаць фармальную і нефармальную часткі. Мы падвядзем некаторыя вынікі нашай актыўнасці за апошні год і правядзем выбары у Раду суполкі. Нефармальная частка – гэта менавіта Дзень нараджэння. Нашай суполцы шэсць гадоў!

>> Праграма мерапрыемства <<
+ Фармальная частка (15:00) :
— Справаздача старшыні.
— Справаздача скарбніка.
— Прэзентацыя па галоўных падзеях Беларусаў Швецыі 2015 года.
— Выбары старшыні і рады суполкі
— Карыстанне фінансамі суполкі
—  Група суполкі ў фэйсбуку

+ Нефармальная частка пачнецца ў 17:00 і акрамя прыемнай гутаркі, снедання і напояў, будзе ўключаць імправізаваную літаратурную частку, прысвечаную Святлане Алексіевіч, з чытаннем урыўкаў з яе творчасці.

Пратакол выбарча-справаздачнага сходу суполкі беларусаў Швецыі

Час і месца

17 кастрычніка 2015 г. па адрасу Ormbergsvägen 6, Gröndal, Stockholm

Прысутнічалі 9 сябраў

1.      Старшыня Юрый Кажура быў абраны старшынёй і прадставіў праграму сходу.

  1. Сход абраў Лану Вілебранд сакратаром.
  2. Справаздача старшыні.

Юрый прадставіў прэзентацію і распавёў пра шэсць год жыцця суполкі. Вось кароткія нататкі:

 

  • У суполцы ёсць стрыжань, ёсць каманда, за гэтыя 6 год мы сфарміраваліся як група.
  • Мы любім Беларусь не за грошы! – тое, што робяць сябры суполкі, яны робяць у свoй вольны час, а не як частку сваёй працы.
  • У нас цудоўныя сябры з вялікім індывідуальным патэнцялам!

Тут Юры  выказаў асабістую падзяку кожнаму з сябраў Рады, пералічыў іх працу і ўзнёсак у працу суполкі. Сход выказаў падзяку і тым сябрам, што былі сярод заснавальнікаў або ў пачатку дзеяння суполкі.

Алекс узяў слова і падзякаваў старшыні суполкі – за ягоную працу!

  • У нас усталяваліся традыцыі. Некаторыя традыцыя звязанныя з палітычнымі з’явамі на Беларусі, як напрыклад святкаванне Дня Волі, але ёсць проста культурніцкія традыцыі, як Каляды.

Удзельнікі сходу успомнілі і некаторыя “старыя” традыцыі, якія ў апошнія гады нам не ўдалося правесці, напрыклад Дзяды і наведванне могілак у Густаўсбергу, дзе пахаваны Васіль Лукашык. Васіль быў заснавальнікам першай суполкі эмігрантаў з Беларусі, якая была заснаваная ў 1948 годзе. Пад час абмеркавання з’явілася прапанова насамрэч весці адлік існавання суполкі з 1948 г. з адзначэннем, што яна была адноўленая ў 2009 годзе.

Юры падкрэсліў, што суполку не падзяляе палітыка. Суполка не ёсць платформай для выказвання асабістых прыхільнасцяў у палітыцы. Але нас, зразумела,  аб’ядноўвае агульная мара: дэмакратычная Беларусь з еўрапейскімі каштоўнасцямі, дзе людзі жывуць добра. Цікава, што Святлана Алексіевіч прывяла прыклад (якая мадэль найбольш падхыдзіць для Беларусі) менавіта скандынаўскіх краінаў, у яе добры досвед жыцця ў Швецыі.

  • 2014-2015 значна палепшылася актыўнасць сябраў

 

Чаго не хапае для далейшага развіцця суполкі:

 

  • Нас яшчэ мала ведаюць як беларусы, гэтак і шведы
  • У нас мала грошай
  • У нас бываюць асабістыя канфлікты: гэта шкада, бо калі ёсць канфлікт, мы хочам канструктыўна вырашасць яго. Мы баронім усіх нашых сяброў! Для нас важныя ўсе.
  • Узровень увагі да Беларусі можа знізіцца, праз агульны палітычны стан ў Еўропе і свеце. Цікава, як зменяцца санкцыі, як зменіцца сітуацыя, калі адчынецца абасада Беларусі ў Стакгольме. Мы чакаем, што ў суполкі будуць дыскусіі ў сувязі з гэтымі падзеямі.

 

Што суполцы патрэбна:

  • Нам патрэбныя перамены, патрэбныя новыя людзі, новыя думкі! Запрашаем!

 

Юрый абазначыў некалькі прыярытэтаў, што вызначыліся на наступны год:

  • Працягваем працу гурткоў (пры паддтрымцы Studieförbundet Vuxenskola), тэатральнага, швейнага
  • МоваНанова
  • Святлана Алексіевіч (сход пачаў абмяркоўваць дэталі : паспрабуем запрасць менавіта на сустрэчу з намі. Былі выказаныя некалькі прапаноў, як гэта можна будзе зрабіць).
  • Працяг адвакацыі, каб змяніць назву краіны па-шведску, з “Vitryssland” на “Belarus”.
  • Удзел у сеткі грамадскіх арганізацый Швецыі, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з краінамі-удзельніцамі Усходне-Еўрапейскага парнёрства (каардынатрам сеці з’яўляецца Forum Syd)

 

 

  1. Cправаздача скарбніка

Галіна распавяла, што ў суполкі ёсць рахунак у банку, але няма інтернэт-банка (з-за таго, што кошт паслугі занадта вялікі, а ў суполкі да гэтага году было зусім мала грошаў)

Унёскі заплацілі толькі каля 17 чалавек (1700 крон).

Але сёлета суполка атрымала грашовую падтрымку ад Studieförbundet Vuxenskola на правядзенне гурткоў і лекцыі (справаздача ёсць на старонцы ў інтернеце).

Тэатральны гурток прынёс 1900 крон, швейны 900 крон, лекцыя 6500 крон (Studieförbundet Vuxenskola рабіў спеціяльныю праграму “па спрыянні чытання”)

 

Калі ўбраць усе выдадкі на правядзенне мерапрыемстваў, на рахунку суполкі на 1 катрычніка 2015 года была 6621 крона.

 

Галіна адзначыла, што ўжо некалькі разоў яна плаціла 362 кроны сваіх асабістых грошаў за старонку суполкі ў інтэрнеце. Гэта, зразумела, трэба пакрываць з рахунку суполкі.

 

Сход адобрыў эканамічную справаздачу і падзякаваў Галіне за яе працу.

 

  1. Прэзентацыя па галоўных падзеях Беларусаў Швецыі 2015 года

Ірына паказала прэзентацыю і распавяла пра галоўныя мерапрыемствы гэтага году (паглядзіце прэзентацыю – вельмі цікава!). Некалькі момантаў: п’еса “Тутэшыя”, пастаўленая тэтральным гуртком, шырока асвятлялася ў беларускіх СМІ; на святкаванні Купалля госці не разыходзіліся да 7 гадзіны раніцы; упершыню суполка ўдзельчала ад свайго імя, з бандэроллю, у Стакгольмскім прайд-парадзе! Сход заўважыў, што многія мерапрыемствы суполкі адзначаюцца свядомым стаўленнем да гендэрнай роўнасці. Курсы па тэхналёгіі МоваНанова таксама папулярныя!

 

Ірына таксама распавяла і папрасіла ўзяць актыўны ўдзел у апытанцы наконт мерапрыемстваў суполкі.

 

  1. Выбары

Усе удзельнікі сходу прынялі ўдзел у абмеркаванні, якім павінен быць склад Рады і прапанову старшыні Юрыя аб выбары новага старшыні – у першую чаргу, каб даць магчымасць іншаму сябру Рады паспрабаваць свае сілы ў якасці старшыні. Пасля гучнага абмеркавання, аднагалосна сходам быў абраны Алекс Мельнікаў. Згодна статуту, рада складаецца з мін трох і макс пяці сябраў. На сходзе была вырашана ўвесці пазіцыю намесніка, каб на сустрэчах рады заўсёды была добрая колькасць удзельнікаў.

 

Сходам былі абраныя, адкрытым галасаваннем:

Галіна Краснянская (працягвае быць на пасадзе скарбніка)

Андрэй Катлярчук

Ірына Азаранка

Юрый Кажура

Алекс Мельнікаў (старшыня)

 

Павал Галушка, Мікалай Шалыгін і Ганна Ціханава былі абраныя  як намеснікі.

 

Згодна статуту, Старшыня суполкі і касір маюць сумеснае права подпісу дакументаў.

 

На сходзе прагучала прапанова і была адобрана ўвядзенне звання ганаровага сябра суполкі – каб адзначыць тых, хто сваёй дзейнасцю зрабіў значны ўнёсак у развіццё суполкі або працу на развіццё шведска-беларускіх адносін.

Прагучалі імёны Стэфана Эрыксана (які, апроч іншага, таксама прымаў удзел у пастаноўцы “Тутэйшых”) і Марыі Сёдерберг

 

  1. Карыстанне фінансамі суполкі

Сходам была прынятая прапанова Андрэя Катлярчука якая тычыцца карыстання фінансамі суполкі:

  • Старшыня і касір могуць прымаць рашэнне наконт выдаткаў, якія не перавышаюць 500 крон
  • Усе выдаткі больш за 500 крон павінны, згодна з усталяванай практыкай, па- ранейшаму адабрацца радай (з года праз э-пошту)
  • Выдаткі на мерапрыемствы папарадкоўваюцца прынцыпу раўнапраўнасці

 

  1. Група суполкі ў фэйсбуку

Сход абмеркаваў некаторыя пытанні наконт публікацыі і фармату старонкі суполкі ў FB. Сход вырашыў, што падзеі і артыкулы павінны быць адкрытыя (каб распаўсюджваць інфармацыю пра суполку і мерапрыемствы), але трэба думаць пра рызыку публікацыі фотаздымкаў і поўных імёнаў. Абавязкова кантактаваць з чалавекам і прасіць дазволу на публікацыю здымка або поўнага імя. Усе артыкулы, якія мадэратар палічыць непадыходзячымі для старонкі, будуць выдалаяцца (напрыклад, тэкст з лаянкай).

9. Юра падзякаваў удзельнікам і абвесціў сход скончаным.

 

 

 

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Пратакол вяла

Лана Вілебранд

Старшыня
Алекс Мельнікаў

Загрузіць прэзентацыю падзеяў за год: Padziei 2015

 

 

 

 

RSS för kommentarer till det här inlägget. TrackBack URI

Leave a Reply