Адбылася сустрэча з Міколам Статкевічам

MikolaS151026
26 кастрычніка ў Стакгольме адбылася сустрэча Міколы Статкевіча з тымі, хто цікавіцца сітуацыяй у Беларусі. У сустрэчы й размове ўзялі ўдзел таксама сакратар Сацыял-Дэмакратычнай партыі Швецыі Карын Емцін і старшыня Остгруппен за демакратыю й правы чалавека Марцін Угля. Перакладаў па шведску й беларуску першы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Спадар Мікола распавёў пра свой час у зьняволяньні, падзякаваў за падтрымку й выказаў пажаданьне, каб палітыкі ў Эўропе на справах паказвалі, што дэмакратыя й правы чалавека ня ёсьць пустым гукам, як тое імкнуцца прадставіць улады Беларусі й Расеі. Пасьля ён адказаў на пытаньні прысутных, у тым ліку значнай групы сябраў Аб’яднаньня Беларусаў Швецыі.

Паглядзець запіс сустрэчы можна тут

RSS стужка каментароў да гэтага запісу. TrackBack URI

Leave a Reply