19 сакавіка 2017 г. Штогадовы з’езд Беларусаў Швецыі

Сябры! Адзінае ў Швецыі афіцыйнае згуртаванне беларусаў і тых, хто цікавіцца Беларусьсю запрашае на чарговы штогадовы сход. Сход адбудзецца ў нядзелю 19 сакавіка ў традыцыйным ужо памяшканьні ў Gröndal (https://www.hitta.se/kartan?s=832ee791)

А 16.30 пачнем з прагляду фільма Жыве Беларусь.
А 18.00 справаздача за мінулы год і выбары Рады арганізацыі. Сёлета прапануем праводзіць гэтую афіцыйную частку ў неафіцыйнае атмасфэры сяброўскае вячэры.

Калі вы маеце жаданьне браць удзел у працы Рады ў наступным годзе, напішыце калі ласка паведамленьне на info@sverigesbelarusier.se як пазьней да 18 сакавіка.

Астатнія прапановы і пытаньні, якія вы жадаеце вынесьці на штогадовы сход, калі ласка, дасылайце на пошту ці пішыце у Facebook падзеі на працягу гэтага тыдня, да 26 лютага.

Нагадваем, што права галасаваць, а таксама абірацца маюць толькі сябры арганізацыі, што сплацілі ўнёскі за бягучы каляндарны год. Зрабіць гэта можна на наш банкаўскі рахунак, які наш скарбнічы дадасьць у комэнтах ніжэй ці наяўнымі пад час сходу. Памер унёска 100 крон.

Падрабязнасці – у Facebook падзее https://www.facebook.com/events/1463066517058774/

Запрашаем!

RSS стужка каментароў да гэтага запісу. TrackBack URI

Leave a Reply