19 траўня 2018 г. Дадатковы штогадовы з’езд Беларусаў Швецыі

Сябры! Згуртаванне Беларусы Швецыі запрашае на дадатковы Штогадовы Сход 2018. Сход адбудзецца ў суботу, 19 траўня 2018, пачатак а 17:00. Інфармацыя пра месца правядзення сходу будзе апублікаваная пазней.

Пытанні, якія будуць вырашацца падчас сходу:

1) Зацвярджэнне змен у статут, прынятых падчас штогадовага сходу ў сакавіку гэтага года, згодна з якімі старшыня ці скарбнік маюць права самастойна і незалежна адзін ад аднаго падпісваць дакументы ад імя арганізацыі.

2) Зацвярджэнне сяброўскага ўнёску.
Рада Беларусаў Швецыі прапануе знізіць памер сяброўскага ўнёску да 50 крон у год на чалавека. Рада таксама прапануе, калі чалавек плаціць унёсак у перыяд паміж 1 верасня і 31га снежня, то сяброўства працягваецца таксама наступны за гэтым часам каляндарны год.

Згодна са статутам арганізацыі падчас дадатковага штогадовага сходу толькі тыя пытанні разглядаюцца, для абмеркавання якіх збіраецца сход. Мовы сустрэчы – беларуская і швецкая.

Нагадваем, што права галасаваць падчас сходу маюць толькі афіцыйныя сябры арганізацыі, то бок тыя, хто сплаціў сяброўскі ўнёсак на бягучы каляндарны год. Вы можаце сплаціць унёсак пераводам на наш рахунак 5215-1086143 у SEB Bank, на BankGiro 725-0616 ці наяўнымі падчас сходу. На сённяшні дзень памер унёску – 100 крон.

Падрабязнасці – у Facebook падзее 

Запрашаем!

[bws_google_captcha]

Leave a Reply

Your email address will not be published.

Грамадзкае аб’яднаньне беларусаў Швeцыі

Orgnr: 802449-2129

Kontonr: 5215-1086143 i SEB Bank

BankGiro 725-0616, Swish 1231036730

E-post: info@sverigesbelarusier.se

Мы ў Facebook і Twitter

Калі вы выявілі арфаграфічную або фактычную памылку, паведаміце нам, выбраўшы гэты тэкст і націснуўшы
Ctrl+Enter.

© 2021 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: