Нам нiколi не будзе ўсё роўна, у якой бы краiне мы не знаходзiлicя, i як далёка адзін ад аднаго мы нi былі
26 чэрвеня беларусы Стакгольму ладзяць акцыю салідарнасці з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду і справядлівасць на вуліцах Беларусі. Адна з удзельніц пікету, Дар’я Лешчава тлумачыць, чаму ўдзельнічае ў акцыі. І тлумачыць гэта вельмі душэўна!
— Для мяне вельмi важна разам з iншымi беларусамi прыйсцi да беларускага пасольства i паказаць свае адносiны да сітуацыі ў Беларусi. Мне здаецца, что гэта датычыцца ўсiх нас, у тым лiку тых, хто не цiкавiцца палiтыкай, таму што падзеi, якiя сёння адбываюцца ў нашай краiне, ужо даўно не так звязаны з палiтыкай, як з адсутнасцю чалавечнасці i сумлення, а таксама поўнай усёдазволенасцю гэтай улады. Сiтуацыя з каранавiрусам у чарговы раз паказала сутнасць улады ды яе шалёныя прыярытэты.

— Хлусня, утойваньне інфармацыі, прыніжэньне i абясцэньванне чалавечага жыцця, пагрозы фізычнай расправы над мірнымі людзьмі, арышты і гвалт не могуць і далей працягвацца. Мы дастойны народ, які заслугоўвае большага, але ж існуючая ўлада знявечвае ўсё на сваім шляху, не пакідая выбару на нармальнае жыццё. Нягледзячы на гэтыя сумныя падзеi, я ганаруся беларусамі, якiя працягваюць змагацца за лепшую будучыню для нашай краiны!
— Я хачу верыць, што ў гэтым годзе людзі змогуць выказаць сваё вырашальнае слова. Нам нiколi не будзе ўсё роўна, у якой бы краiне мы не знаходзiлicя, i як далёка адзін ад аднаго мы нi былі.
If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.