Пратакол з паседжання Рады 10 верасня

Пратакол з паседжання Рады 10 верасня

На чарговым паседжанні Рады Беларусаў Швецыі былі абмеркаваныя пытанні камунікацыі з чальцамі арганізацыі, працягу працы над зменай імя нашай краіны ў Швецыі, а таксама святкавання 10-годдзя арганізацыі.

У пачатку лета Беларусы Швецыі перадалі зварот новаму міністру міжнароднай падтрымкі, Петэру Эрыксану, з заклікам змяніць афіцыйную назву нашай краіны ў Швецыі з Vitryssland на Belarus. Не гледзячы на пацверджанне аб тым, што МЗС Швецыі рыхтуе адказ, за тры месяцы ніякай рэакцыі мы не дачакаліся. Рашэннем рады было вызначана працягнуць працу па дадзеным накірунку ў новай форме. Неўзабаве, Беларусы Швецыі абвесцяць аб новай ініцыятыве, і спадзяюцца на публічную падтрымку.

Кульмінацыяй сустрэчы стала знаёмства і абмеркаванне партнёрства з кампаніяй Belstroj. На дадзены момант прынята рашэнне аб сумеснай арганізацыі 10-годдзя суполкі Беларусы Швецыі, якое адбудзецца ў пачатку лістапада. Беларусы Швецыі будуць радыя валанцёрам, якія гатовыя дапамагчы ў лагістыцы, арганізацыі свята.

Наступане паседжанне рады прызначана на 22 кастрычніка.

Lämna ett svar

Your email address will not be published.

© 2019 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.