Den glädjande nyheten om att regeringen äntligen har beslutat att ändra den officiella svenska benämningen av Vitryssland till Belarus har inte lämnat någon svensk belarusier oberörd. Beslutet fick ett stort genomslag i media, vilket har bidragit till att informationen om ändringen har nått stora delar av samhället och snabbat upp anmaningen av det nya namnet. Väldigt många personer från olika organisationer och partier från hela det politiska spektret har på

Беларусы Швецыі пікетавалі супраць назвы «Беларасія» разам з расейскім мядзьведзем
Беларуская дыяспара ў Швецыі патрабуе ад шведскага МЗС перастаць называць іх суайчыннікаў “беларасійцамі” і зрабіць новую шведскую назву Беларусі адзінай.
15 кастрычніка згуртаванне беларускай дыяспары ў Швецыі “Sveriges Belarusier” зладзіла ў цэнтры Стакгольму пікет. На ім беларусы заклікалі новага міністра замежных справаў Анн Ліндэ (Ann Linde) канчаткова скасаваць з афіцыйнага ўжытку назву Беларусі “Vitryssland”. Удзельнікі трымалі плакаты са слоганамі кшталту “Мы – не белыя расейцы”, “Ты – не белафін, я – не беларасеец”, “Гэта не мы прысвоілі (Бела)Крым” і “Гэта не мы абралі (Бела)Пуціна”. Адзін з удзельнікаў быў апрануты ў белага мядзьведзя з шыльдай “Белы расейскі (не беларасейскі) мядзьведзь” і абураўся тым, што яго блытаюць з беларусамі.

Беларусы Швецыі ладзяць пікет супраць назвы «Беларасія»
Беларуская дыяспара ў Швецыі патрабуе ад шведскага МЗС перастаць называць іх суайчыннікаў “беларасійцамі” і зрабіць новую шведскую назву Беларусі адзінай.
15 кастрычніка згуртаванне беларускай дыяспары ў Швецыі “Sveriges Belarusier” плануе зладзіць у цэнтры Стакгольму пікет, на якім будзе заклікаць новага міністра замежных справаў Анн Ліндэ (Ann Linde) канчаткова скасаваць з афіцыйнага ўжытку назву Беларусі “Vitryssland”.