Грамадзкае аб’яднаньне беларусаў Швэцыі

Ліст у МЗС Швецыі

1 ліпеня Беларусы Швецыі перадалі ліст міністру міжнароднай падтрымкі у Швецыі Петэру Эрыксану. Тэмай звароту стала пытанне назвы краіны на шведскай мове Vitryssland (белая расія), якое дагэтуль выкарыстоўваецца большасцю афіцыйных актораў, у справаводстве і грамадстве. Мы лічым, што ўжыванне Vitryssland павінна пачынацца са змены назвы краіны на Belarus у дакументах МЗС. Нас падтрымалі каля 40 арганізацый і іншых асобаў. МЗС Швецыі пацвердзілі, што атрымалі ліст, і мы з нецярпеннем чакаем адказу. Чытайце ліст на ангельскай мове ніжэй (версія па-шведску даступна ў шведскай версіі артыкула).

Новы склад рады Беларусаў Швецыі

30га сакавіка 2019 года адбыўся чарговы штогадовы сход Беларусаў Швецыі, на якім была абраная новая рада арганізацыі.

Рашэннем прысутных было абрана 7 новых чальцоў рады.