Хто можа стаць сябрам суполкі
Тыя асобы, якія жадаюць стаць сябрамі суполкі, павінны выконваць наступныя ўмовы:
А) Мець магчымасьць пасьведчыць наўпроставую ці скосную этнічную, грамадзянскую ці культурную належнасьць да Беларусі, альбо атрымаць рэкамендацыі як мінімум двух сталых сябраў суполкі;
Б) Падтрымліваць і падзяляць каштоўнасьці і мэты згуртаваньня;
В) Заплаціць усталяваны сяброўскі ўзнос памерам у 100 крон/год.
Што дае сяброўства
Кожны сябра суполкі мае права удзелу ва ўсіх сходах суполкі з правам выступу. Сябры суполкі, якія аплацілі сяброўскія ўзносы на наступны год, маюць права ўдзельнічаць у галасаваньні на штогадовым зьездзе.
Як стаць сябрам
Сплаціць узнёсак у памеры 100 крон на Swish 1231036730 альбо
рахунак 5215-1086143 у SEB Bank, Orgnr: 802449-2129, альбо
BankGiro 725-0616
У графе “meddelande” напішыце свой электронны адрас, каб мы маглі з вамі звязвацца.
Калі вы суіскальнік статусу бежанца, напішыце на адрас info@sverigesbelarusier.se