Далучайцеся!

Хто можа стаць сябрам суполкі

Тыя асобы, якія жадаюць стаць сябрамі суполкі, павінны выконваць наступныя ўмовы:
А) Мець магчымасьць пасьведчыць наўпроставую ці скосную этнічную, грамадзянскую ці культурную належнасьць да Беларусі, альбо атрымаць рэкамендацыі як мінімум двух сталых сябраў суполкі;
Б) Падтрымліваць і падзяляць каштоўнасьці і мэты згуртаваньня;
В) Заплаціць усталяваны сяброўскі ўзнос памерам у 100 крон/год.

Што дае сяброўства

Кожны сябра суполкі мае права удзелу ва ўсіх сходах суполкі з правам выступу. Сябры суполкі, якія аплацілі сяброўскія ўзносы на наступны год, маюць права ўдзельнічаць у галасаваньні на штогадовым зьездзе.

Як стаць сябрам

Дашліце нам на info@sverigesbelarusier.se колькі радкоў пра сябе, вашу належнасьць да Беларусі й чаму вы жадаеце стацца сябрам нашае суполцы.

Больш інфармацыі пра сяброўства можна знайсьці ў нашым статуце.

Comments are closed.