Згуртаваньне Беларусаў Швэцыі – адзіная сёньня ў Швэцыі арганізація, створаная беларусамі для беларусаў і ўсіх тых, хто цікавіцца нашай Бацькаўшчынай і любіць яе.
Мы прапануем Вам плятформу для кантактаў, сустрэч, пошуку новых сяброў і атрыманьня сяброўскай падтрымкі згодна з Вашымі інтарэсамі.
Нас, беларусаў, не так багата ў Швецыі. І гэта натуральна, што мы хацім быць разам. Гэты сайт пазнаёміць Вас з нашай суполкай, з каляндаром падзей, нашым жыцьцём. Вы таксама даведаецеся, як можна далучыцца да нас.
Шчыра вітаем!
Наша суполка ў Facebook ці Twitter