6 ідэй як падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі
Да нас часта звяртаюцца з пытаннем:
“Я жыву тут, а што я магу зрабіць для Беларусі?”.
Для вас мы падрыхтавалі спіс магчымых дзеянняў, якім мы запрашаем скарыстацца ўсіх беларусаў, якія стала альбо часова пражываюць у Швецыі, і жадаюць падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі.
1. Трымаць беларускае пытанне ў інфармацыйным полі Швецыі
Вы можаце дзяліцца гісторыямі ў размовах з калегамі і знаёмымі, а таксама ў сацыяльных сетках – асабліва на шведскай альбо ангельскай мовах. Сачыце за публікацыямі ў шведскіх СМІ і дзяліцеся імі альбо англамоўнымі каналамі, напрыклад,
- Voice of Belarus – Belarusian news 2020: elections, protests, human rights violations
- https://www.facebook.com/BelarusFeed/
- https://www.facebook.com/viachorka
2. Выказваць сваю салідарнасць пратэстоўцам у Беларусі
Прыходзьце на штодзённыя маніфестацыі ў Стакгольме (сачыце за аб’явамі тут https://www.facebook.com/svbelarusier ) і распаўсюджвайце адтуль фота і відэа. Пішыце, тэлефануйце сваім блізкім і знаёмым, падтрымлівайце іх.
3. Падтрымліваць пратэстны рух фінансава
Актуальны спіс фондаў і ініцятыў тут:
4. Пісаць лісты палітвязням у турмы
5 хвілін для вас, а гэта іх вельмі моцна падтрымае! Адрасы тут:
5. Далучыцца ў якасці валанцёра да існуючай ініцыятыве альбо прапанаваць сваю ідэю
Зрабіць гэта можна на
6. І, нарэшце, далучыцца да суполкі Беларусы Швецыі
Разам мы мацнейшыя! Сяброўства ў суполцы можа быць актыўным альбо больш фармальным, нават мінімальная падтымка вельмі важная. Чытаць больш па спасылцы