Швэдзкаму праваабаронцу адмовілі ў беларускай візе

Амбасада Беларусі ў Стакгольме адхіліла заяўку на візу ад старшыні праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углы. Ніякія афіцыйныя прычыны падобнага рашэньня не падаюцца.

Паводле праваабаронцы, Беларусь — прыярытэтная краіна ў дзейнасьці Östgruppen. Арганізацыя мае шырокую сетку кантактаў у беларускіх дэмакратычных колах і шмат гадоў супрацоўнічае зь вядучымі праваабарончымі арганізацыямі Беларусі.

Як мяркуе Марцін Угла, адмова яму ў візе — гэта, відавочна, пакараньне за тую крытыку, якую ён дазваляе на сабе на адрас беларускіх уладаў у сувязі са станам правоў чалавека ў Беларусі. Цяперашняя адмова, дарэчы, — чацьвёртая запар. Марціну Углу не дазваляюць наведаць Беларусь ад чэрвеня 2006 году.

“Рашэньне беларускай амбасады дэманструе, што аб’яўленая рэжымам лібэралізацыя і дэмакратызацыя існуе толькі на словах. Гэта таксама сьведчаньне таго, што рэжым баіцца публічнай крытыкі з-за мяжы”, адзначае Марцін Угла.

Тым ня менш ні ён, ні Östgruppen не зьбіраюцца сьцішваць свой голас.

“Калі парушаюцца правы чалавека”, — кажа ён, — “гэта павінна быць прызнана і бескампрамісна асуджана. Інакш гэта будзе здрадай у дачыненьні да людзей, якія пацярпелі ад злоўжываньняў беларускіх уладаў”.

Радыё Свабода

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.

Leave a Reply

Your email address will not be published.

Грамадзкае аб’яднаньне беларусаў Швeцыі

Orgnr: 802449-2129

Kontonr: 5215-1086143 i SEB Bank

BankGiro 725-0616, Swish 1231036730

E-post: info@sverigesbelarusier.se

Мы ў Facebook і Twitter

Калі вы выявілі арфаграфічную або фактычную памылку, паведаміце нам, выбраўшы гэты тэкст і націснуўшы
Ctrl+Enter.

© 2021 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: