Швецыя прадставіць Беларусь, а Беларусь – Швецыю

Радыёспектакль Шведскага радыё па п’есе беларускіх драматургаў Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды прадставіць Швецыю на двух найбуйнейшых радыёфорумах года.

Радыёспектакль «Спасцігаючы каханне», прэм’ера якога адбылася на Першым канале Шведскага радыё 2 красавіка, прадставіць Швецыю на двух найбуйнейшых у Еўропе радыёфестывалях: Prix Europa, які пройдзе ў Берліне, і Prix Italia – у гэтым годзе праводзіцца ў Турыне.

Рашэнне аб пастаноўцы спектакля «Спасцігаючы каханне» было прынятае Шведскім радыё ў снежні 2010 года. Кантракт заключаны на шасціразовы пракат спектакля на працягу 3 гадоў. Аўтарам перакладу на шведскую стаў Зміцер Плакс. Рэжысёр спектакля – Наталі Рынглер.

Радыёспектакль «Спасцігаючы каханне» быў удастоены хвалебных рэцэнзій двух вядучых шведскіх выданняў – Svenska Dagbladet і Dagens Nyheter.

У аснове п’есы ляжыць дакументальная гісторыя кахання Ірыны і Анатоля Красоўскіх, і трагедыя іхняй сям’і. Дэбют п’есы «Спасцігаючы каханне» адбыўся ў 2008 годзе ў Беларускім Свабодным тэатры, і з тых часоў быў пастаўлены ў дзесятцы краін свету. Зараз Свабодны тэатр знаходзіцца на месячных гастролях у Нью-Ёрку, дзе грае сорак спектакляў на сцэне легенданрного амерыканскага тэатра LaMama.

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.

Lämna ett svar

Your email address will not be published.

Föreningen Sveriges Belarusier

Orgnr: 802449-2129

Kontonr: 5215-1086143 i SEB Bank

BankGiro 725-0616, Swish 1231036730

E-post: info@sverigesbelarusier.se

Vi på Facebook och Twitter

Om du hittar ett stavfel eller ett faktiskt fel, berätta för oss genom att markera den här texten och klicka
Ctrl+Enter.

© 2021 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: