Віншаваньне ад Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы

Дарагія Суродзічы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі,  віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам,  угодкамі таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году,  калі наш народ абвесьціў незалежнасьць сваёй дзяржавы. У той памятны год, мы афіцыйна перасталі быць абарыгенамі Паўночна-Заходняга Краю Расейскай Імпэрыі ды сказалі сьвету, што мы – і толькі мы – маем права гаспадарыць на нашай – спрадвечна нашай – зямлі.

Заняло праўда яшчэ больш за 70 гадоў цяжкога змаганьня, пакуль Беларусь сталася сувэрэннай Рэспублікай. Але сёньня, ня гледзячы на здраднікаў, якія перахапілі ўладу, ня гледзячы на змушанае маўчаньне, Беларусь жыве – жыве ў супраціве гвалту над свабодай, над правамі чалавека і нацыі.

Так як мы калісь з году ў год пацяшалі сябе, што ніводная імпэрыя ня вечная і што «загляне сонца і ў наша ваконца», сёньня мы таксама ведаем, што дні ўзурпатара палічаныя і ні яму ні ягоным спонсарам ня ўдасца ўжо сьцерці Беларусь з карты сьвету.

Беларусы — народ цярплівы.  Мы цэнім жыцьцё, але мы не рабы. Няхай дыктатар ня думае,  што памяркоўнасьці і цярплівасьці беларусаў няма канца.

Наш народ ня раз выходзіў «шчыльнымі радамі» бараніць сваю зямлю. З Божай дапамогай, ён і гэтым разам абароніць жыцьцё рэспублікі сваёй!

Жыве Беларусь!

Івонка  Сурвілла, Старшыня Рады
Беларускай Народнай Рэспублікі

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.

Lämna ett svar

Your email address will not be published.

Föreningen Sveriges Belarusier

Orgnr: 802449-2129

Kontonr: 5215-1086143 i SEB Bank

BankGiro 725-0616, Swish 1231036730

E-post: info@sverigesbelarusier.se

Vi på Facebook och Twitter

Om du hittar ett stavfel eller ett faktiskt fel, berätta för oss genom att markera den här texten och klicka
Ctrl+Enter.

© 2021 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: