Статут

Прыняты на ўстаноўчым сходзе 24 кастрычніка 2009 года.

§1 Назва і месца знаходжання

Суполка беларусаў Швецыі з’яўляецца добраахвотным некамерцыйным
згуртаваннем з юрыдычным адрасам у Стакгольме.

§2 Мэты

Суполка беларусаў Швецыі – гэта незалежнае ад палітычнага ці
рэлігійнага ўплыву згуртаванне, якое працуе з наступнымі мэтамі:

– яднаць і з’яўляцца кантактнай платформай для беларусаў, якія жывуць у Швецыі
– абараняць інтарэсы беларускай этнічнай меншасці
– спрыяць развіццю кантактаў паміж беларусамі і шведамі
– спрыяць захаванню беларускай мовы і ідэнтычнасці беларусаў
– ажыццяўляць асветніцкую дзейнасць каб пашыраць веды ў беларускай літаратуры, навукі, гісторыі і культуры сярод сяброў Згуртавання
– падтрымліваць устойлівае развіццё ў Беларусі
– распаўсюджваць інфармацыю і фармаваць грамадскую думку пра Беларусь у Швецыі

§3 Сяброўства

Тыя асобы, якія жадаюць стаць сябрамі суполкі, павінны выконваць наступныя ўмовы:
А) мець магчымасць пасведчыць прамую ці скосную этнічную, грамадзянскую ці культурную належнасць да Беларусі, альбо атрымаць рэкамендацыі як мінімум двух сталых сябраў суполкі;
Б) Падтрымліваць і падзяляць каштоўнасці і мэты згуртавання;
В) Заплаціць усталяваны сяброўскі ўзнос. Памер
сяброўскіх ўзносаў замацоўваецца на штогадовым з‘езде
суполкі.

Сябра арганізацыі можа быць пазбаўлены сяброўства за дзеянні, якія супярэчаць
мэтам суполкі, а таксама за няўплату сяброўскіх узносаў. Сябра арганізацыі, які сам жадае выйсці з суполкі, павінен пісьмова паведаміць пра свой намер выйсці са складу суполкі
радзе. Усе сябры суполкі маюць права прысутнічаць на сходах суполкі і адкрыта
выказваць свае думкі. Сябры суполкі, якія аплацілі сяброўскія ўзносы
на наступны год, маюць права ўдзельнічаць у галасаванні на штогадовым
з‘ездзе (глядзі § 7).

Штогадовы з‘езд можа прыняць рашэнне аб выключэнні сябра з суполкі ў
выпадку, калі ён/ яна парушаюць палажэнні статута суполкі ці яе мэты.
З ініцыятывай аб выключэнні сябра з суполкі можа выступаць як рада,
так і асобныя сябры. Пытанне выключэння сябра з суполкі павінна
ўзгадвацца ў запрашэнні на штогадовы з‘езд. Напярэдадні выключэння
сябру суполкі даецца магчымасць выступіць на паседжанні і патрабаваць
вырашэння свайго пытання шляхам галасавання. Калі штогадовы з‘езд прыняў
рашэнне аб выключэнні сябра з суполкі, яно набывае сілу неадкладна.

Сябры суполкі рэгулярна інфармуюцца пра дзейнасць суполкі.

§ 4 Штогадовы з‘езд

Вышэйшым органам кіравання суполкі з’яўляецца з’езд, які склікаецца адзін раз
на каляндарны год не пазней за сакавік. Запрашэнне на з‘езд сябры
атрымліваюць не пазней, чым за месяц да яго правядзення. Парадак дня сябры
суполкі атрымліваюць за сем дзён да правядзення з‘езду. З‘езд ладзіцца
на беларускай ці шведскай мовах.

Пры неабходнасці можа быць скліканы пазачарговы з’езд – на патрабаванне
рады суполкі ці двух трэцяў колькаснага складу сябраў не пазней, чым у
месячны тэрмін. За сем дзён да правядзення пазачарговага з’езду сябры
суполкі атрымліваюць парадак дня. У парадак дня пазачарговага з’езду
павінны ўваходзіць толькі тыя пытанні, дзеля вырашэння якіх склікаецца
пазачарговы з’езд.

Кіроўная рада суполкі павінна атрымаць прапановы ад сябраў за тры
тыдні да правядзення штогадовага з‘езду. Прапановы з боку сябраў і
рады суполкі павінны быць дасланыя сябрам, як найпазней за тыдзень да
правядзення штогадовага з‘езду.

§ 5 План правядзення штогадовага з‘езду

– адкрыццё штогадовага з‘езду
– зацверджанне павесткі дня
– абранне старшыні з‘езду
– абранне сакратара з‘езду
– абранне адказнага за падрыхтоўку пратакола з‘езду
– справаздача аб дзейнасці
– эканамічная справаздача
– аўдытарская справаздача
– спыненне паўнамоцтваў рады
– абмеркаванне прапаноў з боку рады
– замацаванне сяброўскага ўзносу
– абранне:

старшыні рады на адзін год
касіра
іншых сябраў рады (не меньш за 3 і не больш за 5 сябраў)
камісіі па вылучэнню кандыдатаў
рэвізора
– іншыя выбары
– іншыя пытанні

§6 Сход сябраў суполкі

Сябры суполкі склікаюцца на сход не меньш як два разы на год. Сход
ладзіцца з ініцыятывы рады ці не меньш за палову сябраў суполкі.
Запрашэнне на сход сябры атрымліваюць не пазней за 14 дзён да
правядзення. За тры дні да правядзення сходу сябры суполкі
атрымліваюць парадак дня. Сход сябраў суполкі ладзіцца на беларускай
і шведскай мовах ці па выніках галасавання на іншых мовах.

§7 Галасаванне

На штогадовым справаздачна-выбарчым з‘ездзе кожны сябра суполкі, які
аплаціў сяброўскі ўзнос на наступны год, мае права голасу. Спіс
выбаршчыкаў складаецца напярэдадні правядзення з‘езду. Рашэнні
прымаюцца шляхам адкрытага ці закрытага галасавання.

Закрытае галасаванне ладзіцца ў наступных выпадках :

– пры наяўнасці больш за аднаго кандыдата на тую ці іншую пасаду
– пры зняцці адказнасці з рады шляхам паўторнага галасавання
– пры выключэнні сябра з суполкі
– згодна з патрабаваннямі сябраў суполкі

Рашэнні з’езду суполкі прымаюцца простай большасцю галасоў яго
ўдзельнікаў, акрамя выпадкаў, апісаных у §7. Пры аднолькавай колькасці
галасоў кандыдат вылучаецца шляхам лёсавання. Пры аднолькавай колькасці
галасоў у іншых пытаннях, рашэнне выносіць старшыня рады суполкі.
Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў, уключаючы пытанні змены
палажэнняў статута (§12), выключэння з сяброўства (§3 абз. 4 ) ці ліквідацыі
суполкі (§13).

§ 8 Рада суполкі

Рада суполкі з’яўляецца вышэйшым кіруючым органам суполкі паміж
штогадовымі справаздачна-выбарчымі з‘ездамі. Рада складаецца з
найменьш трох і найбольш пяці сябраў, улічваючы старшыню і касіра.
Рада суполкі абіраецца на штогадовым з‘езде. Сябры рады абіраюцца тэрмінам на адзін год.

Абавязкі рады суполкі:

1. склікаць сябраў на сходы
2. падрыхтоўваць пытанні для абмеркавання на сходах
3. несці адказнасць за адміністрацыйную і бягучую дзейнасць суполкі
4. даваць фінансавую і эканамічную справаздачы

Скліканне на сход кіроўнай рады суполкі павінна ажыццяўляцца за шэсць
дзён да імпрэзы. Кіроўная рада суполкі мае права выносіць рашэнні пры
прысутнасці не меньш, чым паловы прадстаўнікоў рады. Рашэнні набываюць
сілу, калі не меньш за палову прысутных ці не меньш за тры
прадстаўнікі рады прагаласавалі за прыняцце рашэння. Пры аднолькавай
колькасці галасоў, старшыня суполкі мае вырашальны голас. Калі на чале
суполкі стаяць два старшыні, толькі адзін з іх мае права голасу.

§ 9 Права подпісу дакументаў

Старшыня суполкі і касір маюць сумеснае права подпісу дакументаў.

§ 10 Рэвізія

Бухгалтарскі ўлік вядзецца цягам каляндарнага года. Рэвізія
фінансавай дзейнасці праводзіцца да штогадовага з’езду, але не пазней
за люты.

§ 11 Падрыхтоўка да выбараў

Падрыхтоўчы камітэт у складзе дзвюх асобаў абіраецца на чарговым
з’ездзе суполкі. Падрыхтоўчы камітэт праводзіць адпаведную працу да
выбараў на штогадовым з’ездзе.

§ 12 Змена палажэнняў статута

Змена палажэнняў статута ажыццяўляецца на двух сходах сябраў
суполкі, адным з якіх з’яўляецца штогадовы з’езд.

§ 13 Палажэнне аб ліквідацыі суполкі

Суполка можа ліквідавацца рашэннем, прынятым на двух сходах сябраў
суполкі, адным з якіх з’яўляецца штогадовы з’езд. Рада вырашае дзе
маюць захоўвацца сродкі і маёмасць суполкі.

RSS стужка каментароў да гэтага запісу. TrackBack URI

Leave a Reply