Пра нас

Пра нас

Гісторыя стварэння суполкі

Неафіцыйна згуртаванне беларусаў у Швецыі існуе даўно і мае пэўный традыцыі. Але фармальна аб’яднаць суполку мы змаглі толькі у кастрычніку 2009 года. Для гэтага значную працу правяла ініцыятыўная група, якая падрыхтавала праект Статута суполкі, распрацавала мэты, сімволіку  і парадак працы арганізацыі.

24 кастрычніка 2009 года ў Стакгольме адбыўся устаноўчы сход беларусаў Швецыі. Сход абмеркаваў і прыняў Статут згуртавання, сімволіку арганізацыі, а таксама абраў Раду суполкі. 24 кастрычніка лічыцца афіцыйным Днём стварэння суполкі.

23 лістапада 2009 года Згуртаванне Беларусаў Швецыі было афіціыйна зарэгістравана ў падаткавай інспекцыі Швецыі. Наш арганізацыйны нумар 802449-2129.

Наша ідэялогія, місія і мэты

http://https://www.youtube.com/watch?v=LMKdOodKY-U&feature=youtu.be&fbclid=IwAR1sHYTRlYQY9ZjUKEoPqmr1qJuhQGsNgRa9Mu7fIfe8-Qyy4SekY6zl1v8

Наша суполка – згуртаванне беларусаў розных узростаў і прафесій. Шмат хто з нас ужо жывуць у Швецыі дастаткова доўгі час.

Згуртаванне не мае дакладна вызначанага палітычнага ці рэлігійнага профіля. Наша ідэалогія заснавана на бачанні Беларусі як краіны, якая развіваецца ўстойліва. Устойлівасць гэтага развіцця мы бачым як гарманічнае спалучэнне экалогіі і чалавечага дабрабыту. Мы лічым еўрапейскія каштоўнасці як аснову для будучыні беларусаў і Беларусі.

Еўрапейскія каштоўнасці былі і застаюцца дамінантай наша гістарычнага развіцця, нашай мовы і культуры.

Наша суполка зыходзіць з таго, што беларусы – гэта вялікі еўрапейскі народ, лёс якога з’яўляецца часткай нашай агульнай еўрапейскай гісторыі. Беларусы вынеслі на сваіх плячах мноства еўрапескіх войнаў, уключаючы барацьбу супраць фашызму падчас другой сусветнай вайны. Біблія на беларускай мове друкавалася ў Еўропе ужо ў першай палове 16 стагоддзя. Беларусы ніколі не пачыналі войнаў, жылі і сябравалі са сваімі суседзямі і пачэсна і шчыра працавалі дзеля агульнага еўрапейскага міру і дабрабыту.

Наша дзейнасць накіравана на тое, каб Беларусы Швецыі маглі б унесці свой уклад у справу ўстойлівага рэгіёна Балтыйскага мора, Усходняй Еўропы і Еўрапейскага кантынента ў цэлым.

Наша бачанне ролі Згуртавання – стаць народнай амбасадай беларусаў у Швецыі.

Наша місія – судзейнічаць стварэнню платформы для інтэракцыі беларусаў, якія жывуць у Швецыі і спрыяць іх дачыненню і інтэграцыі ў шведскае грамадства, глабальную беларускую дыяспару і падтрыманню кантактаў з нашай бацькаўшчынай Беларуссю.

Нашы мэты

  • Аб’ядноўваць і ствараць кантакную платформу для беларусаў, якія жывуць у Швецыі
  • Абараняць інтарэсы беларускай этнічнай меншасці ў Швецыі
  • Спрыяць развіццю кантактаў паміж народамі Швецыі і Беларусі
  • Спрыяць захаванню беларускай мовы і ідэнтычнасці
  • Весці педагагічную дзейнасць у галіне літаратуры і навукі
  • Спрыяць устойліваму развіццю Беларусі
  • Распаўсюджваць веды і абуджаць грамадскую думку вакол Беларусі ў Швецыі
© 2019 . Powered by WordPress. Theme by Viva Themes.